12 лютага ў выставачнай зале ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» адбылося адкрыццё выставы «Народ багаты на розныя святы…». Прадстаўленая экспазіцыя ўяўляе сабой сумесны праект народнага майстра Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Віктара Шыпкова і майстроў цэнтра рамёстваў Гомельскага раёна. На выставе госці пазнаёміліся з традыцыямі вёсак Гомельскага раёна праз абрады «Звязда», «Гуканне вясны», «Ваджэнне Сулы», якія ўвасоблены шляхам матэрыяльных праяўленняў у выглядзе абрадавай атрыбутыкі, рэканструяваных традыцыйных святочных жаночых, мужчынскіх і дзіцячых строяў, прадметаў традыцыйнага тэкстылю і старажытнага побыту.
Нет комментариев